Запретить охоту на русалок

требует белорусская общественность

В эти дни охота на русалок чрезвычайно упростилась, пишет белорусский портал TUT.BY.

Привожу статью на языке оригинала. Понять, о чем речь идет, совсем несложно.

Грамадскасць заклікае спыніць паляванне на русалак

22.06.2010, 16:12 » Культура

ТUT.BY

Гэтымі днямі паляванне на русалак неймаверна спрасцілася. Цяпер, калі знятая забарона на сушэнне русалчыных валасоў, русалкі могуць знаходзіцца на сушы колькі заўгодна. Чэрвеньскімі днямі яны выходзяць з вады, бадзяюцца па нівах і гаях, гушкаюцца на галінках бяроз. Нядзіва: насталі Русаліі — свята русалак, якое адзначаюць за тыдзень да Купалля.

Канешне, нельга не прызнаць, што ў побыце русалка вельмі эканамічная: злоўленая і прыведзеная ў хату, яна можа служыць гаспадару цэлы год, не размаўляючы і не ўжываючы ежы, жывячыся толькі парай з гаршкоў.

Варта папярэдзіць, што менавіта цяпер, падчас Русаліяў, лоўля русалак вельмі небяспечная. Рэч у тым, што ў гэтую пару русалкі самі здольныя лавіць людзей, асабліва мужчын, і тых, каго зловяць, да смерці заказычуць.

Не варта забываць, што русалкі — асобы пакрыўджаныя, бо гэта душы самагубіц і тапеліц, якія не могуць знайсці прытулку. Таму не абражайце русалак — яны вынік не заўсёды прыхільнага да чалавека лёсу. Стаўцеся да іх спачувальна, і русалкі вам аддзячаць.

Падчас Русалій развесце белыя палотны на дрэвах — русалкам вельмі падабаюцца белыя сарочкі, пакладзіце акраец хлебу на полі, або пасмажце яечню і пакіньце ля вогнішча — русалцы на пажыву. З гонарам наладзьце провады русалак, каб з гэтага часу яны не турбавалі ўжо людзей. І русалка не застанецца вам віннай: будзе жыта радзіць, будзе спор у працы!

Вось такое яно свята Русаліі — старадаўняе, звязанае з культам продкаў. Грамадская кампанія “Будзьма беларусамі!” хоча, каб беларускіх святаў было больш, а на сваім сайце budzma.org распавядае пра традыцыйныя Купалле, Каляды, Багач, Сырны тыдзень.

У дадатак кампанія выпусціла дармавыя паштоўкі з выявамі святаў, якія з'яўляюцца ва ўсіх правільных кавярнях гораду Мінска на стэндах by fly. Таму, хто цягам году збярэ ўсе паштоўкі, чакае не абы-які прыз. Заўсёды ёсць што адсвяткаваць.

© 2010, Ringo. Все права защищены. 

Вы можете получать обновления блога подписавшись на RSS рассылку! Или следить за обновлениями блога в твиттере.

Related Posts

  1. Умер Сэлинджер ..
  2. Осеннее утро
  3. Гигантские бабочки
  4. Верстальщик
  5. Попили пивка с креветками...